48. Як падзяляецца лексiка 6 страница Главная страница сайта Об авторах сайта Контакты сайта

48. Як падзяляецца лексiка 6 страничка


Рейтинг документа: 10
Голосовал 271 человек 271 10

34. Размяркуйце словы ў калонкі табліцы. Патлумачце, якімі крытэрыямі вы карысталіся.

Спрадвечнабеларуская лексіка

Запазычаныя словы

індаеўрапейскія, агульнаславянскія словы

уласнабеларускія

Хлеб, палон, селянін, пагост, берасцянка, чалавек, араты, пляменнік, зямля, сківіца, волат, воўк, мяцеліца, вада, вока, жалейка, сейбіт, хустка, абапал, сястра, маці, сям’я, абрус, адказ, асілак, брат, бусел, бяроза, вечар, восень, гальштук, дзевяноста, дрэва, жанр, здань, знічка, золак, зямля, іронія, канфіцюр, красавік, лямант, манархія, мароз, ноч, пано, поле, рухаць, салодкі, сенажаць, славуты, слодыч, хранометр, цёплы, цяжар.



35. Падбярыце беларускія адпаведнікі да тэрмінаў іншамоўнага паходжання.

1) персаніфікацыя а) мнагазначнасць

2) амплітуда б) відазмяненне

3) флексія в) увасабленне

4) полісемія г) узаемапранікненне

5) мадыфікацыя д) прызначэнне

6) кансанантызм е) канчатак

7) функцыя ё) складанаскарочанае слова

Загрузка...

8) прэфікс ж) размах хістання

9) дыфузія з) сістэма зычных

10) абрэвіятура і) прыстаўка.

36. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі.

абстрактны – афарызм –

аварыя – фрагмент –

акупант – фіяска –

гарантыя – дыскусія –

лозунг – фантом –

алегорыя – вердыкт –

рэшта – рэанімацыя –

рэзюме – антыпатыя –

экземпляр – прыярытэт –

эпізод – сурагат –

аргумент – селекцыя –

гіпербала – інтэлект – .

37. Выпраўце памылкі. Падкрэсліце словы іншамоўнага паходжання.

1. Мадэм – электронная прылада для пераўтварэння лічбавай інфармацыі сігнала ў аналагавую для перадачы па аналагавым лініям сувязі і адваротнага пераўтварэння прынятага аналагавага сігнала зноў у лічбавы.

2. Байт – адзінка аб’ёма інфармацыі, роўная 8 бітам, дваічнае слова, здольнае запісваць і захоўваць адзін літарна-лічбавы або іншых сімвал даных.

3. Адрас – ідэнтыфікатар аб’екту ў вылічальнай сістэме, якая аўтаматычна распазнаецца і апрацоўваецца, уяўляецца звычайна як лік.

4. Буфер абмена – абсяг памяці для захавання і абмена тэкставай інфармацыі, вызначанай карыстальнікам паміж дастасаваннямі.

5. Дысплей – прылада ўвода, рэдагавання і візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране без іх доўгачасовай фіксацыі.

6. Драйвер – камп’ютэрная праграма, якая дапамагае аперацыйнай сістэме працаваць з якой-небудзь прыладай (напрыклад, кіраваць прыладамі ўвода – вывада, клавіятурай, прынтарам).

7. Блок-схема – форма запіса алгарытма, пры якой для назначэння розных крокаў алгарытма выкарыстоўваюцца геамятрычныя фігуры.

8. Генератар – прылада для атрымання энергіі зададзенага віда шляхам пераўтварэння энергіі другога віда.

9. Градус – адзінка вымярэння тэмпературы, працэнтнага ўтрымання спірта ў вінных вырабах.

10. Провад – металічны дрот для перадачы электрычнага тока.

11. Курсор – сродак кіравання камп’ютарам і запуска праграм у форме стрэлкі, якая рухаецца па экрану манітора.

12.У сетках пакетнай камутацыі па каналам сувязі перадаюцца адзінкі інфармацыі, незалежныя ад фізічнага носьбіту.

13. Роўнасць – алгебраічная формула з двух частак, роўных паміж сабой.

38. Размяркуйце словы па групах, карыстаючыся наступнай табліцай.

Агульнаўжыва-льныя

Абмежаванага ўжытку

спецыяльная лексіка

дыялектная лексіка

жаргонная лексіка

аргатычная лексіка

наменклатура

прафесіяналізмы

тэрміны

Кніга, чалавек, таўчонікі, мабуць, кісларод, фанема, майна, віра, дыёд 2А 4110, халтура, бан, здаваць хвасты, манітор, тысяча, вышка, вясёлка, дажджуха, бабашка, лексікаграфія, інтэграл, інтэрферэнцыя, камп’ютар, лазер “Фатон-2”, продкі, блат, дзеравяшкі, джэксы, картопля, ажур.

39. Запоўніце табліцу.

Архаізмы

Гістарызмы

Неалагізмы

Жупан, губерня, перст, бортнік, войт, лемантар, жаўнер, нэп, гута, паншчына, дзіда, жандар, харчразвёрстка, алебарда, абшчына, апрычніна, асьміна, бамбавоз, баярын, веча, бурлак, гетман, грош, грыўня, губерня, гувернант, дзясяцкі, жупан, кальчуга, каморнік, кемпінг, конка, круіз, латы, парабак, пэйнтбол, рэкрут, саўндтрэк, тостар, трафік, феадал, эластан, ядваб, імідж, харунжы, урбанізацыя, дзядзькаванне, дызайн, дысплей, лучына, менеджар, акванаўт, маніторынг, стаханавец, земства, хакер.

40. Размяркуйце прыведзеныя словы на тэрмiны, прафесiяналізмы і наменклатурныя назвы.

Кандэнсатар, лазер “Фатон-2”, рэзак, бінарнае дрэва, камень, манітор, сістэмны блок, асцылограф, закон Ньютана, праграма Microsoft Word, балванка, акустычная хваля, дыёд 2А 4110, рэзістар МПТ-2, асацыятыўнасць, венік, візуалізацыя, дэскрыптар, сервак, клава, семантычныя сеткі, курсор, кандзёр, вінда, цвёрды дыск, стэк, штучны інтэлект, супер-камп’ютар “Скіф”, кэш-памяць, генетычны алгарытм, монік, ураўненне Дзірака, матчына плата Intel 915/925, вінчэстэр, CD-ROM дыскі, працэсар, дыскавод, мацярынка, дыферынцыял, флопік, дыфузія, артаганальны вектар, жалеза, сетка, порт, аперацыйная сістэма Windows XP.

41. Падбярыце да архаізмаў сучасныя адпаведнікі.

Іспыты, скрыжалі, атрамант, каліта, зельнік, вакацыі, асадка, валіза.

42. Патлумачце значэнне фразеалагізмаў

Узор: Абое рабое – аднолькавыя, не лепшыя за іншых.

Стаяць над душой


Другие страницы сайта


Для Вас подготовлен образовательный материал 48. Як падзяляецца лексiка 6 страница